Міліцыя праверыць, ці гулялі расейскія блогеры ўначы ў метро


Беларуская міліцыя будзе правяраць інфармацыю, размешчаную расейскімі блогерамі ў інтэрнэце, – пра тое, што яны змаглі трапіць уначы ў тунэлі метро, а таксама на гарышчы некаторых будынкаў у цэнтры Менску.

Пра гэта 7 верасня паведаміў журналістам першы намеснік начальніка кіраўніцтва аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА: “Гэтая інфармацыя правяраецца, калі яна пацвердзіцца – будзем праводзіць разбіральніцтва”.

Пры гэтым прадстаўнік МУС адзначыў, што органы ўнутраных справаў гатовыя да аховы грамадскага парадку падчас хуткіх урачыстасцяў у Менску ў Дзень гораду.

belsat.eu

Стужка навінаў