Леанід Заіка: Краіне патрэбны адзіны курс


https://youtu.be/2M44s_AUMuI
“На сённяшні дзень мы можам чакаць росту інфляцыі, рэзкага падзення ўзроўню жыцця, заробкаў. Аб’ектыўна ж адзіны курс патрэбны самім вытворцам, гаспадарчым суб’ектам. У гэтым выпадку меркаю кошту ёсць долар”, – падкрэсліў эканаміст. На думку Леаніда Заікі, калі курс рубля адносна замежнай валюты не вырасце, варта чакаць моцных негатыўных зменаў у эканоміцы краіны.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, неўзабаве ў Беларусі ўсталюецца адзіны курс для замежнай валюты. Падобныя абяцанні беларусы ўжо чулі ў чэрвені ды ліпені. Аднак каб задаволіць попыт насельніцтва на валюту, неабходныя грошы. Паводле эканаміста Леаніда Заікі – каля $ 4 млрд. “Адносна гэтага тэрміну, паўтара тыдня – можна было б зрабіць і заўтра. Відавочна, чакаюцца нейкія грошы для падтрымання курсаў – хутчэй за ўсё, з вонкавых крыніцаў. Варыянтаў можа быць шмат, але найхутчэй яны прыйдуць ад прыязных дзяржаваў”, – мяркуе Леанід Заіка.

“Пытанне пра тое, колькі мусіць быць курсаў, ужо вырашалася ў беларускай эканоміцы. Тэарэтычна і практычна краіне патрэбны адзіны курс, як ва ўсім свеце. Ён мае складацца на падставе гандляванняў на біржы, – упэўнены эксперт. – Гэты курс будзе вагацца. Магчыма, на пачатку ён будзе крыху вышэйшы, а потым знізіцца. Але ўсё будзе залежаць ад таго, як будуць рэагаваць гаспадарчыя суб’екты. І калі людзі пачнуць больш эканоміць і менш спажываць, ёсць шанец, што курс знізіцца”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары