Віктар Ганчарэнка: З Юрэвічам і Ліхтаровічам мы можам горы звярнуць!


Каманда Віктара Ганчарэнкі датэрмінова выйшла ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, абыграўшы ў чацвёртым туры групавога этапу ціраспальскі “Шэрыф” з лікам 3:1.

Гульня прайшла 4 лістапада на менскім стадыёне “Дынама” ў прысутнасці прыкладна 15 тыс. гледачоў.

На 16-й хвіліне нападнік гаспадароў Віталь Радыёнаў адкрыў лік, а на 32-й паўабаронца гасцей Аляксандр Ярохін аднавіў раўнавагу. На 70-й хвіліне паўабаронца БАТЭ Аляксандр Паўлаў зноў вывеў сваю каманду наперад. Яшчэ праз пяць хвілін паўабаронца барысаўцаў Рэнан Брэсан дакладным ударам са штрафнога ўстанавіў канчатковы вынік.

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка выказаў удзячнасць у першую чаргу заўзятарам, якія прыйшлі на стадыён і праводзілі каманду апладысментамі пасля перамогі, і ўласна самой камандзе. “Як я ўжо неаднаразова зазначаў, і ўнутраны стан, і жаданне перамагаць у яе проста ўражваюць. З Юрэвічам і Ліхтаровічам мы можам горы звярнуць!” – зазначыў Ганчарэнка.

У пятым туры 2 снежня БАТЭ згуляе дома з кіеўскім “Дынама”.

belsat.eu
https://youtu.be/5eaOo7AhfwA

Глядзі таксама
Каментары