На аперацыю для двухгадовага Федзі бракуе 80 тысяч долараў


У Менску адбылося дзіцячае свята «Малая зорка», галоўнаю мэтай якога быў збор сродкаў для лячэння двухгадовага Федзі Седышова з Горадні. У малога вельмі цяжкі дыягназ – мукаполісахарыдоз І тыпу (сіндром Гурлер).

Неабходную перасадку касцявога мозгу згадзіліся правесці ў Ізраілі, расказала мама Федзі Дар’я Седышова. У Беларусі, на жаль, не ўдалося знайсці донара. Аперацыя не дае стоадсоткавай гарантыі, але сям’я вырашыла выкарыстаць усе магчымасці, расказвае Дар’я.

Кошт аперацыі ў Ізраілі – 220 тыс. долараў. Частку сродкаў сабралі, «рэшта сумы складае 80 тысяч, якія на сёння трэба сабраць сям’і», удакладніла кіраўніца дабрачыннага фонду «Дотык да жыцця» Ларыса Івашкевіч.

Для дапамогі малому Фёдару адкрытыя дабрачынныя рахункі. Звязацца з сям’ёю Седышовых можна па тэлефоне: +375 29 7878953.

belsat.eu
https://youtu.be/dc0KZ2iHBPw

Глядзі таксама
Каментары