Ноч над безданню


У Нямеччыне апбулікаваныя аператыўня здымкі з выратавальнай аперацыі ў баварскіх горах.

Канатная дарога да вяршыні адной з гораў перастала працаваць у выніку крушэння параплана, які пашкодзіў канаты. Пілот выжыў, аднак некалькі дзесяткаў людзей былі заблакаваныя на вяршыні ды на самой канатнай дарозе.

Неўзабаве нямецкія ратаўнікі эвакуявалі большасць турыстаў, аднак яшчэ 30 чалавек засталіся ў кабінцы над безданню, на вышыні 100 метраў, у тым ліку дзеці. Самаму малодшаму было 4 гады. Моцны вецер перашкодзіў працы выратвальных верталётаў, у выніку турысты мусілі цэлую ноч правесці над безданню.

Аднаму з ратаўнікоў удалося спусціцца на канаце ды перадаць турстам ежу і коўдры, усю ноч з імі падтрымлівалі радёсувязь. Ратаўнічая аперацыя ўзнавілася ў суботу а 6 раніцы. З дапамогаю верталётаў удалося эвакуяваць усіх турыстаў, стан іхнага здароўя – нармальны.

belsat.eu

Стужка навінаў