Разгул стыхіі ў Благавешчанску


https://youtu.be/g1abGhYi45s
У нядзелю, 31 чэрвеня, на расейскі горад абрынуўся смерч. Ад стыхіі пацярпелі 28 чалавек, яшчэ адзін загінуў. Цягам некалькіх хвілінаў тарнада перавярнула дзясяткі машынаў, у тым ліку і шматтонныя фуры, паваліла каля 150 дрэваў і пашкодзіла жылыя дамы. Паводле відавочцаў, вецер знёс некалькі чалавек з адкрытай веранды рэстарацыі.

У выніку смерчу адключылася энергазабеспячэнне ў трох раёнах гораду. Павалена больш за 50 слупоў асвятлення, некалькі соцень дамоў прыватнага сектару засталіся без электрычнасці.

Гарадскія ўлады ацэньваюць страты ад стыхіі на 80 млн рас. руб.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары