Бітва пад Грунвальдам он-лайн


Рэканструкцыя бітвы пад Грунвальдам літоўска-польскага войска супраць Тэўтонскага ордэну адбываецца штогод на Дубровенскім полі на поўначы Польшчы. У 2010 г., да 600-х угодкаў Грунвальду, інсцэнізацыю зарганізавалі з небывалым размахам.

У маштабным спектаклі ўзялі ўдзел каля 2 тысяч аматараў сярэднявечча з усёй Еўропы, у тым ліку сотні беларускіх рыцараў. Назіралі за сечаю больш за 100 тысяч гледачоў.

«Белсат» паказаў рэканструкцыю ў беларускай версіі бачання падзеі, з каментаром вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча. Вядзе праграму Сяргей Пеляса.

Цяпер «Грунвальд: 600. Інсцэнізацыя бітвы» можна паглядзець он-лайн альбо спампаваць у раздзеле «Фільмы, кліпы».

Стужка навінаў