Пенсіянеры, што выйгралі 185 мільёнаў еўраў, збіраюцца падарожнічаць


Колін і Крыс Ўэйр з шатландскага графства Эршыр выйгралі ў агульнаеўрапейскай латарэі галоўны прыз – 185 млн еўраў. Пакуль гэта самы вялікі джэкпот у гісторыі гэтай латарэі.

Колін Ўэйр да выхаду на пенсію працаваў тэлеаператарам, ягоная жонка Крыс – медсястрой у псіхіятрычнай лякарні. Сёння яны далі прэс-канферэнцыю, на якой паведамілі, што бліжэйшым часам збіраюцца падарожнічаць па свеце, а таксама абавязкова хочуць трапіць на гульню футбольнага клубу «Барселона» – гэта ўлюбёная каманда Коліна.

Колін і Крыс таксама прызналіся, што даўно гуляюць у гэтую латарэю, але да гэтага часу ні разу не выйгравалі. Крыс дадаў, што ніякай сістэмы выбару неабходных лічбаў, што трэба скрэсліваць на латарэйным білеце, ён не мае і што іхная выйгранка – выпадковасць.

belsat.eu

Стужка навінаў