“Выпускны” ў Жодзіна


Дзесяткі родных і блізкіх, што адбывалі пакаранне за ўдзел у “маўклівых акцыях” сабраліся сёння ля ізалятара ў Жодзіне, каб сустрэць вязняў. Шмат хто не стрымліваў слёзаў радасці.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сёння з жодзінскай турмы на волю мусяць выйсці каля 70 чалавек. Раней амаль усіх арыштаваных за “маўклівыя пратэсты” вывезлі з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску і перавезлі ў Жодзіна. Усяго ж падчас акцыі пратэсту 6 ліпеня па ўсёй Беларусі затрымалі больш як 400 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў