Валанцёры нясуць перадачы для асуджаных за маўклівы пратэст


https://youtu.be/1GIKysNi7Rc
Сёння ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна вывесілі спісы пакараных арыштамі ўдзельнікаў «маўклівай рэвалюцыі» 3 ліпеня ў Менску. У спісах – 104 прозвішчы.

Другі дзень добраахвотнікі дапамагаюць бацькам асуджаных збіраць перадачы і правільна іх пакаваць (да прыкладу, перасыпаць цыгарэты з пачкаў у празрыстыя цэлафанавыя пакункі). Адна з такіх добраахвотных памочніц Дамініка расказала, што спачатку бацькі «паставіліся да іх з недаверам», але потым пайшлі на кантакт, самі пачалі тэлефанаваць і прасіць дапамогі. Бо шмат хто з іх «не ведае, што і як перадаваць, такая сітуацыя для іх упершыню», як патлумачыла Дамініка.

Актывісты-валанцёры збіраюць грошы для набыцця неабходных гігіенічных сродкаў і вады ды ахвотна кансультуюць па тэлефоне ўсіх жадаючых наконт таго, што і ў якім выглядзе можна перадаваць асуджаным.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары