367 дзён да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі


Найбольш верагодная дата правядзення прэзідэнцкай гонкі кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына называе 15 лістапада 2015 г.

«Я спадзяюся, што яны (выбары – belsat.eu) будуць падтрыманыя як выбарцамі нашай краіны, так і прызнаныя міжнароднай супольнасцю, а таксама будуць спрыяць і працаваць на карысць нашай дзяржавы», – заявіла Ярмошына.

Міжнародная супольнасць прызнала легітымнымі толькі выбары 1994 г., на якіх перамог дзейны кіраўнік Беларусі. Тады за яго прагаласавала 80,6 % беларускіх выбарцаў.

Прэзідэнцкая гонка 2015 г. будзе пятай выбарчай кампаніяй, у якой прыме ўдзел Аляксандр Лукашэнка. У верасні рэйтынг беларускага палітыка нумар адзін склаў амаль 54%.

ЮВ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў