У Горадні затрымалі траіх журналістаў “Белсату”


Журналістаў Андрэя Фралова ды Алеся Дзянісава ў Горадні схапілі міліцыянты падчас “маўклівай акцыі пратэсту”.

У Горадні як і ў шэрагу іншых беларускіх гарадох адбылася сёння акцыя пратэсту. У цэнтр гораду былі сцягнутыя сілы міліцыі. Арыштоўвалі пераважана людзей маладога ўзросту, патэнцыйных удзельнікаў акцыі.

Аляксандр Дзянісаў быў падчас акцыі ў цэнтры горада разам са сваёю жонкаю ды дачкою. “Міліцыянты падчас затрымання вырывалі ў Алеся з рук нашую дачку, тая гучна крычала але яны на гэта не зважалі. Было вельмі страшна” – распавяла жонка журналіста Наталля.

Арыштаваныя журналісты Андрэй Фралоў, Мікола Дзятчэня ды Алесь Дзянісаў дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Да заўтрашняга суда яны застануцца ў ізалятары.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары