Чалец БРСМ: Некаторыя баяліся пляскаць нават артыстам


Апытанне сярод гледачоў параду 3 ліпеня.

Прыкладна 4 тысячы ваеннаслужачых узялі ўдзел у парадзе. Перад трыбунай, на якой знаходзіліся апранутыя ў ваенную форму галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай, прайшлі 20 пешых і 16 механізаваных парадных разлікаў. Пасля парада адбылося тэатралізаванае спартыўна-маладзёжнае шэсце.

Большасць гледачоў парада і шэсця, якія ўзялі ўдзел у бліц-апытанні, станоўча выказваліся пра ўбачанае. “Настолькі ўсё прыгожа, абдумана! Столькі ўражанняў, што слоў не хапае. <…> Нават сітуацыя ў эканоміцы настрою не псуе. Пенсіянеры — аптымісты, для нас, дзяцей пасляваеннага пакалення, усё добра” – падзялілася сваімі уражаннямі адна з рэспандэнтак.

“Усе захапляльна, цудоўна! Я, як член БРСМ, задаволены, што ёсць такая арганізацыя, якая забяспечвае працай і ўсім астатнім”. Тым не менш малады чалавек прызнаў, што ёсць некаторае адчуванне нестабільнасці. “Некаторыя нават баяцца пляскаць — ёсць такое, — прызнаўся ён. — Таму што напалоханы ўсім, могуць быць пакараны. Нават артыстам было страшнавата апладзіраваць” – распавёй юнак.

За парадам і шэсцем назірала прыкладна 150 тысяч чалавек, паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама. Аднак шэраг журналістаў лічаць гэту лічбу яўна завышанай.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары