У дачыненні выкладчыцы каледжу ў Гомлі распачалі 228 крымінальных справаў


Разам з мужам, які таксама выкладаў у Гомельскім дзяржаўным дарожна-будаўнічым каледжы, яны бралі хабар.

Выкладчыцу затрымалі сёлета ў чэрвені, калі яна атрымлівала хабар ад навучэнца за дапамогу на іспыце. Падчас расследавання ў крымінальнай справе з’явіўся новы фігурант – муж затрыманай, выкладчык гэтага ж каледжу.

За некалькі гадоў злачыннай дзейнасці сужэнства незаконна зарабіла больш як 30 млн рублёў. Залікі, іспыты і курсавыя працы ацэньваліся ад 30 да 200 тыс. рублёў. Студэнтам з цяжкім матэрыяльным становішчам дазвалялася здаць экзамены “ў доўг”.

У затрыманай канфіскавалі сшыткі, дзе яна вяла падрабязны ўлік незаконных прыбыткаў. Усяго ў дачыненні выкладчыцы распачалі 228 крымінальных справаў. Па шэрагу эпізодаў другім фігурантам праходзіць выкладчык-муж. У крымінальнай справе больш за 170 сведак. Справу перадалі ў суд.

belsat.eu

Стужка навінаў