Удзельнікаў «маўклівага пратэсту» будуць судзіць


“Большасці з тых, каго будуць судзіць, выстаўленае абвінавачанне паводле артыкулу “дробнае хуліганства”, – гаворыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Ва ўсёй краіне ўчора затрыманыя каля 250 чалавек, з іх больш за 160 – у Менску.

Учорашняя акцыя маўклівага пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” – ужо чацвёртая. З ініцыятывы інтэрнаўтаў мірныя акцыі пратэсту адбываюцца кожную сераду на галоўных плошчах беларускіх гарадоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, маўклівыя пратэсты адбыліся ў абласных цэнтрах, а таксама ў Ваўкавыску, Смаргоні, Баранавічах, Маладзечне, Дзяржынску, Маларыце, Жодзіне, Жлобіне, Наваполацку, Салігорску, Мёрах, Чавусах.

Падчас папярэдняй акцыі 22 чэрвеня ў Беларусі былі арыштаваныя не менш як 460 чалавек. Большасць з іх адпусцілі без складання пратаколу, некаторых – аштрафавалі нібыта за дробнае хуліганства.

belsat.eu

Стужка навінаў