Акцыя «Белсату» «Салідарныя з палітычнымі вязнямі»



Павал Шарамет, журналіст: “Засталося няшмат да перамогі, да свабоды. Засталося зусім крыху, калі гэты маразм і дыктатура разваліцца на нашых вачох, у тым ліку дзякуючы тым, хто цяпер утрымліваецца ў вязніцах за кратамі ды адчувае на сабе ўвесь ціск рэпрэсіўнай машыны”.

У межах адмысловай акцыі тэлебачання “Белсат” больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Праглядзець усе ролікі можна тут.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары