Фільмы пра Васіля Быкава на “Белсаце” (відэа)


Да восьмых угодкаў смерці Васіля Быкава “Белсат” паказаў два фільмы прысвечаныя аднаму з найбольш славутых беларускіх пісьменнікаў. Унікальнае інтэрв’ю з пісьменнікам і кадры з ягонага пахавання, якое пераўтварылася ў шматтысячную патрыятычную маніфестацыю паказалі 21 чэрвеня ў фільме Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртанне”.

Апошнія гады жыцця пісьменніка праведзеныя ў вымушанай эміграцыі. Прычыны па якіх ён пакінуў Беларусь, чаму ён не мог вярнуцца ды пры якіх акалічнасцях вярнуўся на Радзіму за некалькі дзён да сваёй смерці ў стужцы “Васіль Быкаў. Апошнія дні”. Фільм, які складаецца з 2-х частак па 25 хв. кожная знялі Галіна і Сяргей Навумчыкі у рамках цыклю “Невядомая Беларусь” тэлеканалу “Белсат”. Стужку паказалі ў сераду 22 чэрвеня.

Цяпер гэты фільм даступны для прагляду онлайн і для спампоўвання на сайце тэлеканалу “Белсат” у раздзеле “Дакументальныя фільмы”.

Глядзі таксама
Каментары