Белстат: даражэюць перадусім ежа і транспарт


За апошні год кошты выраслі на 32,6 %, з пачатку года – на 25,4 %.

Ежа ў траўні параўнальна з красавіком падаражэла на 13,1 %, а калі параўнаць са снежнем 2010 г. – на 25,9 %. Найбольш значны рост коштаў адбыўся на садавіну (50,8 %), гарбату (46,2 %), рыбу і морапрадукты (27,8 %). Тым часам у згаданы перыяд кошты на алкаголь выраслі толькі на 8 %, а на тытунь заставаліся ранейшыя.

Рост коштаў і тарыфаў на платныя паслугі насельніцтву ў траўні параўнальна з красавіком склаў 3 %, са снежнем 2010 г. – 15,1 %. Найбольш падаражэлі паслугі паветранага транспарту – на 57,8 %, чыгуначных міжнародных зносінаў – на 25,4 %, турыстычныя паслугі – на 64,8 %.

belsat.eu

Стужка навінаў