Апазіцыйны мітынг у Дзень незалежнасці


Гомельскія прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку на правядзенне мітынгу 3 ліпеня.

«Дата абраная не выпадкова. Мы хочам падкрэсліць, што палітыка дзяржавы заводзіць краіну ў яшчэ большы крызіс. Заробкі змяншаюцца, кошты растуць, але ўлады не робяць ніякіх канкрэтных крокаў, каб спыніць збядненне насельніцтва», – патлумачыў «Белсату» заяўнік мітынгу Андрусь Цянюта. Актывіст гаворыць, што арганізатарам акцыі выступае «Малады фронт» пры падтрыманні мясцовай кааліцыі «Наша альтэрнатыва», Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомельшчыны, а таксама кампаніі «Гавары праўду!».

Андрусь Цянюта адзначыў, што гомельскія ўлады ўжо шмат гадоў адмаўляюць апазіцыі ў правядзенне масавых акцыяў: «Мы будзем дамагацца, каб мерапрыемства было дазволеным, але не выключаем, што калі паразуменне з уладамі не будзе знойдзенае, то правядзем несанкцыянаваны мітынг».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары