Андрэй Казакевіч у «Гарачым каментары»


Без свабодных выбараў і сур’ёзных дэмакратычных рэформаў рэжым Лукашэнкі не атрымае ніякай дапамогі з боку Еўразвязу – заявіў сёння Штэфан Фюле, еўракамісар у пытаннях пашырэння Еўразвязу і палітыкі добрасуседства. Адпаведны пункт быў зацверджаны ў адмысловым дакуменце аб фінансавым падтрыманні краінаў-суседзяў Еўразвязу.

Паводле палітолага, блізкім часам ураду не варта чакаць дапамогі з боку ЕЗ. Да таго ж “такая дапамога – яна вельмі дарагая, і краіны Звязу ахвотна скарысталіся з магчымасці скараціць выдаткі”.

Спадар Казакевіч лічыць, што для ЕЗ даволі складана адрозніваць дачыненні з дзяржаваю ад стасункаў з ейным насельніцтвам. “Таму, калі дачыненні з краінаю нармальныя, тады фінансуюцца і грамадскія ініцыятывы, у адваротным выпадку ўсе праекты з дзяржаваю спыняюцца, у тым ліку і ў гэтым кірунку”.

“У цяперашняй сітуацыі Лукашэнка можа вінаваціць выключна сябе. Было б дзіўна, каб Еўразвяз неяк яго падтрымліваў пасля падзеяў 19 снежня. Улады Беларусі не зрабілі нічога, каб стаўленне ЕЗ да краіны змянілася”.

belsat.eu

Стужка навінаў