Беларускія вайскоўцы атрымаюць новыя групавыя аптэчкі


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што неўзабаве беларускія вайскоўцы атрымаюць новыя групавыя аптэчкі. Некаторы час таму лекары абнавілі індывідуальныя аптэчкі, а цяпер дайшла чарга і да групавых.

Камплектаванне групавых аптэчак.
Фота: Міністэрства аховы здароўя / Telegram

Дактары распрацавалі і цяпер займаюцца камплектаваннем адмысловых групавых аптэчак для беларускіх вайскоўцаў. Аптэчкі будуць выглядаць як адмысловыя заплечнікі.

«Яны прызначаныя для падраздзяленняў колькасцю ад 10 да 30 чалавек. Іх можна выкарыстоўваць для надання дапамогі і для даўкамплектавання аптэчак першай дапамогі. Аптэчка мае прынцып модульнай канструкцыі: тры заплечнікі – розныя медычныя зоны доступу (чырвоная, жоўтая і зялёная). У залежнасці ад сітуацыі можа быць выкарыстаны патрэбны адсек. Ёсць вялікая колькасць перавязачнага матэрыялу, абязбольвальных сродкаў, гемастатыкаў», – распавёў Дзмітрый Альховік, галоўны лекар Цэнтру медрэагавання Міністэрства аховы здароўя.

Камплектаванне групавых аптэчак.
Фота: Міністэрства аховы здароўя / Telegram

Яшчэ летась Міністэрства аховы здароўя распрацавала беларускую індывідуальную аптэчку для вайскоўцаў. Цяпер дактары кажуць пра рэаліі, але выглядае, што спасылаюцца на досвед вайны ва Украіне. Аптэчка прадугледжвае магчымасці для падтрымання параненага да эвакуацыі.

Hавiны
На тэрыторыі Беларусі зноў пачаліся сумесныя з расейцамі вайсковыя вучэнні
2023.01.31 09:32

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў