Лукашэнка: Пастаўце ўсіх на ваенныя рэйкі


“Не хапае абутку – 30 гадзінаў працуйце, не хапае вопраткі – 50 гадзінаў працуйце!” – загадаў кіраўнік Беларусі.

“Усялякі рост коштаў з сённяшняга дня мусіць самым бязлітасным чынам спыняцца. Вось і ўся рынкавая захада”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 траўня на нарадзе пра бягучую сітуацыю на спажывецкім і валютным рынках, фрагменты якой паказалі па беларускіх тэлеканалах.

Кіраўнік Беларусі ўпэўнены, што ў Беларусі няма падставаў для таго, каб падвышаць кошты. Ён паабяцаў адправіць урад у адстаўку, калі ён не забяспечыць стабільнасць у краіне.

“Калі вы дакладна пралічылі кошт валюты, што 5 тыс. руб. здымае спекулятыўны попыт, дык забяспечвайце адзіны курс. Што вы чакаеце? Але кожны дзень павінна быць дынаміка. Калі гэтай дынамікі не будзе, вы, Міхаіл Уладзіміравіч [прэм’ер-міністр Мясніковіч] і Пётр Пятровіч [кіраўнік Нацбанку Пракаповіч], пакладзіце партыйныя білеты, кажучы савецкай моваю”, – гразіў Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў: “Мы павінны з любой сітуацыі выходзіць самі”. “Калі нам дапамогуць розныя антыкрызісныя фонды, гэта будзе плюс. Але разлічваць трэба на сябе. Магчымасць для гэатга ёсць. Пастаўце ўсіх на ваенныя рэйкі. Не хапае абутку – 30 гадзінаў працуйце, не хапае вопраткі – 50 гадзінаў працуйце! Заахвочвайце людзей і не стварайце ажыятаж”.

Лукашэнка заявіў, што “ніякага бандыцкага распродажу не будзе”. “Ні “Белкалій”, ні МАЗ, ні БелАЗ, ні БМЗ, ні іншыя – ніхто не купіць без майго ведама. Я апошні стаўлю подпіс пры продажы ласых кавалкаў Беларусі. Ніякай чыноўніцкай і іншай прыватызацыі не будзе”.

belsat.eu

Стужка навінаў