ЗША ўвялі санкцыі супраць БелОМА і “Белтэхэкспарту”


БелОМА сярод іншага спецыялізуецца на вытворчасці аптычных прыцэлаў і сістэмаў навядзення, “Белтэхэкспарт” займаецца экспартам і мадэрнізацыяй тэхнікі вайсковай авіяцыі ды супрацьпаветраных сілаў.

Як вынікае з паведамлення на сайце Дзярждэпартаменту ЗША, падставаю для санкцыяў была “надзейная інфармацыя”, якая сведчыць, што гэтыя кампаніі перадавалі ў Іран, Паўночную Карэю і Сірыю або атрымлівалі з гэтых краінаў “абсталяванне і тэхналогіі, названыя ў спісах кантролю за шматбаковым экспартам, <…> або іншым чынам мелі магчымасць зрабіць матэрыяльны ўнёсак у зброю масавага знішчэння ці сістэмы крылатых і балістычных ракетаў”.

Сутнасць санкцыяў у тым, што ўрадавыя ведамствы ЗША на працягу двух гадоў не могуць набываць у згаданых кампаніяў або экспартаваць ім тавары і паслугі, а таксама інакш падтрымліваць іх.

Апрача двух беларускіх прадпрыемстваў, пад санкцыі ЗША трапілі тры кітайскія кампаніі, пяць іранскіх, адна паўночнакарэйская, дзве сірыйскія і адна венесуэльская.

belsat.eu

Стужка навінаў