Як брытанская паліцыя лавіла цацачнага тыгра


«Увечары мы атрымалі паведамленне ад грамадзяніна, які сцвердзіў, што, магчыма, бачыў белага тыгра ў полі. Гэтая інфармацыя была пацверджаная здымкамі з паветра – на іх нельга было адназначна сцвердзіць, што гэты тыгр несапраўдны», – гаворыць галоўны інспектар паліцыі Стыў Ўэйкфард (Steve Wakeford).
У паветра падняліся верталёт паліцыі ды верталёт з журналістамі. Паліцыя звярнулася па дапамогу да супрацоўнікаў заапарку, якія б маглі дапамагчы з транспартаваннем драпежніка. Праваахоўнікі эвакуявалі наведнікаў поля для гольфу, што месціцца непадалёк, і спынілі гульню ў крыкет, пакуль не «злавілі» тыгра.
«Насамрэч мы не так часта атрымліваем такія паведамленні. Я ўпершыню браў удзел у аперацыі такога кшталту, – кажа Стыў Ўэйкфард. – Цяпер парушальнік спакою ў пастарунку «на каранціне», пакуль не з’явіцца яго ўладальнік. Дарэчы, мы б хацелі распытаць яго, якім чынам тыгр апынуўся ў полі».
belsat.eu
Стужка навінаў