Тарнада ў ЗША


Не менш як 89 чалавек загінулі падчас тарнада ў горадзе Джоплін.

Жыхары паўднёва-заходняй часткі Місуры моцна пацярпелі ад тарнада, пашкоджанні ды разбурэнні закранулі дзясяткі тысячаў гаспадарак у радыусе 70 міляў.

Амерыканскі Чырвоны Крыж паведамляе, што горад Джоплін разбураны на 75 %. Ратаўнікі працавалі ўсю ноч, каб адшукаць ацалелых пад заваламі дамоў, і працягваюць гэта рабіць, пакуль не знойдуць апошняга.

Улады штату Місуры заяўляюць, што робяць усё магчымае, каб колькасць ахвяраў не павялічвалася, але загінулых, відаць, будзе больш.

Лін Онстат, дэпутатка гораду Джоплін, паведаміла, што пацярпела значная колькасць адміністратыўных і камерцыйных будынкаў гораду, каля 50 000 чалавек засталіся без даху над галавою.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары