Колькасць мясцовых баевікоў скарачаецца. Іх падмяняюць прафесійнымі вайскоўцамі ў форме і без апазнавальных знакаў.
Паводле «Sprotyv.info» Горлаўку акупавалі расейскія вайскоўцы (да 300 чалавек).
Канцэнтрацыя войскаў назіраецца і ля мястэчка Валнаваха, дзе зафіксавана 6 адзінак баявой тэхнікі і каля 200 жаўнераў.
[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]
31 снежня 2014 пад Данецкам былі забітыя чатыры расейскія марскія пехацінцы (кантрактнікі) з Чарнаморскага флоту, – паведамляе ў сваім Facebook‘у кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў Зміцер Тымчук. Масква адмаўляецца прызнаваць, што рэгулярныя войскі РФ вядуць баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны.
ЮВ, belsat.eu