Тэлеграм-канал беларускага спевака Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкім». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Лідскага раёну 28 лістапада.
Лявон Вольскі.
Фота: Лявон Вольскі / Telegram
«Ну вось і прыляцелі. Адпісвайцеся, пакуль не позна», – напісаў Лявон Вольскі ў сваім канале.
Рэакцыя Лявона Вольскага на навіну аб прызнанні ягонага тэлеграм-канала «экстрэмісцкім»
Акрамя таго, «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі наступныя рэсурсы:
- Telegram-каналы «Екологiчна Платформа», «ЖИЛИЩНО-КОММУНАЛЬНАЯ. ПУХОВИЧИ ДЛЯ ЖИЗНИ», «Народны дэпутат»;
- Instagram-старонка «talaka_in_italia»;
- старонка ва «Укантакце» «Николай Масловский»;
- TikTok-старонкі «anatoykoipe», «Андреевич».
Раман Шавель belsat.eu