Праваабаронцы паведамляюць пра хапуны на заводзе ў Мёрах і сярод інкасатараў у Гомлі


Праваабарончы цэнтр «Вясна» 30 лістапада паведамляе пра масавыя затрыманні работнікаў у Мёрах (Віцебская вобласць) і Гомлі.

Мёрскі металапракатны завод.
Фота: mmpz.by

Паводле праваабаронцаў, што на Мёрскім металапракатным заводзе сілавікі з Віцебску затрымалі прынамсі пяць асобаў. Сярод затрыманых – Сяргей Ерафееў. Сілавікі паехалі дадому да затрыманых ладзіць ператрусы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля выбараў. Ім інкрымінуюць «злівы» ў «Чорную кнігу Беларусі» і абразы ў каментарах.

Hавiны
Лукашэнка ўсклаў на беларусаў даўгі Мёрскага заводу, якіх не было да затрымання кіраўніцтва сілавікамі
2022.08.08 16:43

Таксама праваабаронцам стала вядома, што сілавікі 24 лістапада прыходзілі ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю «ИНКАССО.ЭКСПЕРТ».

«Знялі з маршрутаў 5 ці 6 чалавек. І павялі з сабой. Некаторых хлопцаў проста апытвалі. А некаторых адпусцілі, адпісаўшыся пры сілавіках ад «экстрэмісцкіх» каналаў», – распавядаюць крыніцы.

Вядома, што на 10 содняў арыштавалі Мікалая Ашарчука, Аляксандра Губарэвіча і Максіма Баравікова.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў