У Расеі ёсць планы новага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі


Планы новага заходу ва Украіну з тэрыторыі беларускіх вобласцяў у штабе праціўніка ёсць, мяркуе Тарас Беразавец, украінскі палітолаг, маёр Узброеных сілаў Украіны. Падрабязнасці – у фрагменце інтэрв’ю для праграмы «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.

Украінскі палітолаг, маёр Узброеных сілаў Украіны Тарас Беразавец.
Фота: Белсат

З аднаго мільёна вайскоўцаў каля 10 %, паводле афіцыйных звестак, украінцы трымаюць на паўночнай мяжы з Беларуссю. Афіцыйная колькасць – 120 000. Гэта шмат.

Гэта заявіў Лукашэнка. Украінскі бок ніколі не пацвярджаў.

Я сустракаў такія крыніцы. Можа, неафіцыйныя. Лукашэнка гэта паўтарыў.

Афіцыйна мы ніколі такія лічбы не называлі.

Лукашэнка не найлепшая крыніца звестак. Мяне як беларускага журналіста здзіўляе, чаму ўкраінцы трымаюць такую вялікую колькасць [вайскоўцаў], калі гэта праўда, на беларускіх межах. Сур’ёзныя ўкраінскія медыі рэгулярна абмяркоўваюць тэму магчымага ўдару з тэрыторыі Беларусі, хоць вядома, што беларусы не праводзяць такога рыхтавання і сур’ёзных расейскіх сілаў на тэрыторыі Беларусі няма. Ці не лепш было частку гэтых сілаў перакінуць на фронт, дзе адчуваецца голад асабістага складу? Ці мы чагосьці не ведаем і ёсць рызыка, якая прымушае Украіну трымаць сур’ёзныя сілы на паўночнай мяжы?

Меркаванні
Калі заўтра вайна
2024.04.02 15:31

Я не буду каментаваць сітуацыі з наяўнасцю падраздзяленняў і неабходнасцю іх перакідвання, гэта сакрэтная інфармацыя. Калі казаць у агульных рысах, сітуацыя на мяжы з Беларуссю працягвае заставацца напружанаю. Праціўнік не пакідае планаў новага ўварвання з тэрыторыі Беларусі. Мы гэта ведаем.

Планы новага заходу ва Украіну з тэрыторыі беларускіх вобласцяў у штабе праціўніка ёсць. Гэтым разам гаворка можа ісці не толькі пра падраздзяленні арміі РФ, але і Узброеных сілаў РБ. Гэта абсалютна рэальная сітуацыя.

Праціўнік і ягоныя дыверсійныя групы актыўна спрабуюць размінаваць палі. Яны спрабуюць пранікаць на нашую тэрыторыю, здымаць міны. Актыўна працуе іхная шпіёнская сетка. Мы бачым паведамленні пра затрыманні агентаў. Супернік вельмі актыўна сябе паводзіць: запускае дроны, працуе са сваёй агентурнаю сеткаю, праводзіць інфармацыйна-псіхалагічныя спецаперацыі, як нядаўна гэта зрабіў кіраўнік КДБ Беларусі, наўпрост пагражаючы нанясеннем удару па шпіталі ў Кіеве. Шпіталь месціцца на Абалоні, гэта ў баку Беларусі, такая пагроза ёсць ваенным злачынствам.

Як прынялі пагрозу Церцеля ў Кіеве? Ён заявіў, што «тэрарысты хаваюцца за дзецьмі ў шпіталі і мы з імі расправімся паводле законаў ваеннага часу». Гэта гучала як пагроза. Улады Кіева эвакуявалі шпіталь.

Hавiны
У Кіеве эвакуююць шпіталі, якія Церцель згадаў у сваёй прамове
2024.04.26 19:24

Яны мусілі гэта зрабіць, калі гучыць прамая пагроза ў дачыненні лячэбнай установы на вуліцы Багатырскай. Там няма вайскоўцаў, толькі дзеці. Калі ёсць пагроза дзіцячаму шпіталю… А мы памятаем удары па радзільні ў Марыупалі, па шпіталі ў Дняпры, у Мікалаеве і Херсоне, мы разумеем, што маем справу з ваеннымі злачынцамі. Таму большасць патрабуе эфектыўных захадаў у адказ у дачыненні ваенных злачынцаў. Шмат хто задаецца пытаннем, чаму Украіна не б’е па тэрыторыі Беларусі. Пагатоў уся эканоміка Беларусі сканцэнтраваная на поўдні ў 100-кіламетровай франтавой паласе. Калі б украінскія дроны, якія ляцяць некалькі тысяч кіламетраў, прыляцелі ў Беларусь, Лукашэнка застаўся б ні з чым.

Мазырскі НПЗ – адзін з двух НПЗ, які пастаўляе ў Расею паліва, асабліва на фоне знішчэння ўкраінцамі часткі расейскіх НПЗ, – месціцца на адлегласці 35 кіламетраў ад мяжы з Украінаю.

Каментар
Яўген Магда: Удар дронаў па беларускіх НПЗ – «casus belli», выгадны Крамлю
2024.04.16 15:47

Гэта дазваляе пашкодзіць яго нават сродкамі РСЗА. Я думаю, адказ у тым, што Лукашэнка, хутчэй за ўсё, выдатна ўсведамляе: у выпадку новых дзеянняў, калі любая ракета або група вайскоўцаў зойдзе з тэрыторыі Беларусі, ягоная эканоміка будзе знішчаная. Як і будзе нанесены зруйнавальны ўдар па месцах дыслакацыі Узброеных сілаў РБ. Хутчэй за ўсё, гэты ўдар не наносіцца, бо Лукашэнка перадаў нейкія запэўніванні, што з тэрыторыі Беларусі нічога пагражаць не будзе. Ён разумее, што яго чакае, калі ён зробіць інакш.

Мы маем справу з ваенным злачынцам, марыянеткаю Крамля, якому верыць нельга, таму Украіна будзе ахоўваць мяжу і рыхтавацца да любога сцэнара.

У тым ліку да ўварвання з тэрыторыі Беларусі. Там будуць заставацца падраздзяленні Узброеных сілаў Украіны, бо з Беларусі можа быць нанесены новы ўдар па нашых мірных гарадах.

belsat.eu

 

Стужка навінаў