«Наша Нiва»: Былы дырэктар «Белтэлекаму» вызвалены па амністыі


Былы дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Сівадзедаў выйшаў на волю па амністыі. Гэта адбылося 31 траўня, паведамляе «Наша Нiва». У ліпені 2020 года ён атрымаў сем гадоў пазбаўлення свабоды.

Сяргей Сівадзедаў. Крыніца: director.by

Сяргей Сівадзедаў разам з былым начальнікам аховы Лукашэнкі і намеснікам дзяржсакратара ў Савеце бяспекі Андрэем Уцюрыным праходзіў па «справе Белтэлекаму». Справе тычылася карупцыі пры пастаўках у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння. Затрыманы фігуранты справы былі на пачатку траўня 2019-га. Сівадзедава прызналі вінаватым у па ч. 3 арт. 430 КК у атрыманні хабараў на суму не меншую за 470 тысяч долараў і 15 тысяч еўра. Вядома, што ён супрацоўнічаў са следствам.

Па гэтай справе ў ліпені 2020 года Сівадзедаў атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Паводле выдання, на волю ён выйшаў 31 траўня па амністыі.

«Хлопцы па гэтай справе пісалі шмат прашэнняў аб памілаванні. Самае імавернае, што адбылася замена неадбытай часткі пакарання больш мяккай», – патлумачыў «Нашай Ніве» абазнаны суразмоўца.

Таксама ў справе былі задзейнічаны грамадзяне Расеі, якія і давалі хабар дзеля прасоўвання і паставак абсталявання для беларускіх дзяржаўных устаноў.

Hавiны
Кіраўнік «Белтэлекам» распавёў, як Уцюрын лабіяваў інтарэсы расейскіх кампаніяў
2020.03.17 19:08

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў