3 кастрычніка ў Менску адбудзецца дазволены ўладамі мітынг за вывад расейскіх войскаў


У аўторак 3 кастрычніка Кансерватыўна-хрысціянская партыя-БНФ збіраецца правесці мітынг у Менску з патрабаваннем вываду расейскіх войскаў з Беларусі. Менгарвыканкам акцыю афіцыйна дазволіў.

Мітынг пройдзе ў Кіеўскім скверы на перасячэнні вуліцы Кахоўскай і бульвару Шаўчэнкі. Акрамя гэтай традыцыйнай пляцоўкі, арганізатары больш нікуды не запрашаюць удзельнікаў.

Як стала вядома раней з заявы начальніка Генштабу Украіны, Расея пакінула ў Беларусі свае войскі пасля вучэнняў «Захад-2017», нягледзячы на абяцанні не рабіць гэтага і цалкам вывесці іх да 30 верасня.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары