Улады распавялі пра затрыманне кіраўніка Бярозаўскага мясакансервавага камбінату


Два тыдні таму пра затрыманне генеральнага дырэктара ОАО «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» Уладзіміра Жуковіча паведаміла выданне «Наша Ніва». Цяпер дзяржаўны тэлеканал ОНТ пацвердзіў факт затрымання і распавёў некаторыя дэталі.

Кіраўнік ОАО «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» Уладзімір Жуковіч. Скрыншот з відэа: Телеканал ОНТ / YouTube

Уладзіміра Жуковіча абвінавачваюць у атрыманні хабару (артыкул 430 КК). Як паведамляецца ў сюжэце АНТ, у прыдарожным кафэ «Ампір» бізнесовец Сяргей Орлікаў перадаў Жуковічу 22 тысячы рублёў за заключэнне дагавораў з кампаніяй «Міттрэйд-інвест» на пастаўку харчовых дабавак для камбіната. Пасля гэтага генеральнага дырэктара камбінату затрымаў ГУБАЗіК.

Сцвярджаецца, што Орлікаў перадаваў Жуковічу з 2015 года не менш як 7 тысяч рублёў раз у квартал.

Уладзімір Жуковіч быў дэлегатам Усебеларускага народнага сходу 2021 году, ён узначальваў камбінат шмат гадоў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў