Беларускія НПЗ праз санкцыі Захаду страцілі $ 80 мільёнаў, распавёў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў, піша БелТА.
Падчас супольнага паседжання Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі віцэ-прэмʼер Юрый Назараў закрануў пытанне санкцыяў Захаду і іх наступстваў для беларускай эканомікі.
«На жаль, мы разумеем, што санкцыйная сітуацыя надоўга, і яна ў далейшым можа быць адчувальная для эканомікі нашай краіны. Прывяду прыклад: страты толькі нашых НПЗ у выніку санкцыйных захадаў ужо склалі $ 80 мільёнаў», – сказаў Юрый Назараў.
Цяпер у Бруселі працуюць над пятым пакетам санкцыяў супраць беларускага рэжыму.
СК belsat.eu