У Менску пачынаюць уключаць ацяпленне ў кватэрах


З серады, 28 верасня, у Менску пачынаецца ўключэнне ацяплення ў жыллёвым фондзе, а таксама ў інтэрнатах, басейнах, гарадскіх лазнях, установах адукацыі, тэатрах. Пра гэта паведамляе Менскі гарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: minsknews.by

Выканкам звяртае ўвагу, што падача цяпла ў жыллёвы фонд адбываецца не імгненна і не паўсюль адначасова.

«Згодна з п. 46 Правілаў рыхтавання арганізацыяў да ацяпляльнага сезону, яго правядзення і завяршэння, зацверджаных пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2020 года № 286, выхад на гідраўлічны рэжым працы і водпуск цеплавой энергіі ў адпаведнасці з тэмпературным графікам для жыллёвага фонду ажыццяўляецца цягам 10 каляндарных дзён з моманту ўключэння ацяплення. Гэты тэрмін спатрэбіцца спецыялістам, каб наладзіць бесперапынную працу сістэмаў», – гаворыцца ў паведамленні Менгарвыканкаму.

У сацыяльных аб’ектах сталіцы – школах і дашкольных установах, лякарнях, паліклініках – ацяпляльны сезон распачаўся 20 верасня. Гэта аб’екты першай чаргі для падключэння цяпла. Жыллёвы фонд і іншыя тыпы будынкаў адносяцца да другой чаргі.

Аб’ектыў
Ці можна лічыць «эканамічна абаснаванымі» тарыфы на ацяпленне ў Беларусі?
2022.09.19 23:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў