«Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму». Ціханоўская звярнулася да беларусаў у гадавіну Слуцкага паўстання


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 103-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну – паўстання супраць бальшавікоў за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Яно пачалося 27 лістапада 1920 года.

Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Нямеччыны
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Нямеччыны каля Брандэнбургскай брамы. Берлін, Нямеччына. 7 лістапада 2023 года.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Сёння мы адзначаем гадавіну Слуцкага збройнага чыну. Гэта адна з найбольш гераічных падзеяў нашай гісторыі. І ў савецкі час, і цяпер гэтая частка нашай гісторыі замоўчваецца ці ад яе ўвогуле адмаўляюцца. У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Ажно ў 15 валасцях сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашую краіну непадзельнай – і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі», – сказала Святлана Ціханоўская.

Гісторыі
Слуцкі збройны чын: «Тым, якія першымі паўсталі і пайшлі ўміраць, каб жыла Бацькаўшчына»
2022.11.27 14:26

На думку дэмакратычнай лідаркі, беларусы змагаліся за ідэю беларускай дзяржавы:

«Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расея насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне. Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе. Бо інакш знікне не толькі нашая краіна, але і нашая ідэнтычнасць. Беларусы, бараніце родную культуру, мову, гісторыю. Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму «русскому миру».

Рэпартаж
«Нам не трэба Неўскіх і Суворавых!» Беларусы прайшлі па Варшаве Маршам герояў
2023.11.26 22:08

СП, belsat.eu

Стужка навінаў