Армія Ізраілю: Пацверджаная колькасць закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе, дасягнула 229


Пацверджаная колькасць закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа, паводле апошніх звестак, складае не менш за 229 чалавек, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Арміі абароны Ізраілю (Цагаль) Даніель Гагары.

Мужчына ўсталёўвае выяву чалавека, які знаходзіцца ў закладніках у Газе, падчас акцыі салідарнасці з Ізраілем перад габрэйскай парафіяльнай залай у Берліне, Нямеччына. 27 кастрычніка 2023 года.
Фота: Liesa Johannssen / Reuters / Forum

«Пацвярджэнне інфармацыі звязана са з’яўленнем разведаных, якая праводзіцца ваеннымі аператыўнай дзейнасцю, частка якой таксама звязана з пошукам замежных грамадзянаў, якія знаходзяцца за межамі Ізраілю», – паведаміў Даніель Гагары.

Паводле ягоных словаў, ваенныя «валодаюць інфармацыяй аб 229 закладніках, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа, сем’і выкрадзеных праінфармаваныя». Раней ізраільская армія паведамляла аб 222 закладніках, учора паведамлялася аб 224 закладніках.

На 27 кастрычніка вядома аб чатырох вызваленых закладніках з сектару Газа.

Нагадаем, тэрарыстычная групоўка «Хамас» 20 кастрычніка вызваліла двух амерыканскіх закладнікаў – 59-гадовую Джудыт Раанан і ейную 17-гадовую дачку Наталі Раанан. Яны былі вызваленыя амаль праз два тыдні палону. Маці з дачкой жывуць у Чыкага, а ў дзень атакі на Ізраіль з боку баевікоў яны знаходзіліся ў гасцях у сваякоў у мясцовасці на поўдні Ізраілю.

Пазней, 24 кастрычніка, баевікі вызваліла яшчэ двух закладніц – гэта грамадзянкі Ізраілю 79-гадовая Нурыт Купэр і 85-гадовая Ёхэвэд Ліфшыц. Іх вызвалілі «па гуманітарных прычынах» пры пасярэдніцтве Егіпта і Катара і перадалі Чырвонаму Крыжу. Жанчын ўжо вярнулі на радзіму праз Егіпет, дзе змясцілі ў лякарню Тэль-Авіва. Яны былі захопленыя ў палон разам са сваімі мужамі, якія застаюцца ў Газе.

Пасля іх вызвалення прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што ягоная краіна працягне працаваць над вяртаннем усіх закладнікаў.

Раней ізраільскі партал i24news паведамляў, што баевікі «Хамасу» збіраюцца перадаць 50 закладнікаў-іншаземцаў Чырвонаму Крыжу. Па дадзеных выдання, перамовы аб вызваленні закладнікаў пры пасярэдніцтве Катара ідуць да завяршэння, самі ўлады Ізраілю афіцыйна не былі бокам перамоваў аб вызваленні закладнікаў з падвойным грамадзянствам. Перадача павінна адбыцца ў горадзе Хан-Юніс на поўдні сектара Газа. У сувязі з гэтым Армія абароны Ізраілю прыпыніла бамбардзіроўкі анклава для перадачы палонных.

Hавiны
Вывезці беларусаў з сектару Газа пакуль немагчыма
2023.10.23 08:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў