Праект Revision 30 быў зроблены двума беларускімі фатографамі: Сяргеем і Дзмітрыем Брушко – бацькам і сынам. Праз архівы ён паказвае змены ў жыцці беларускага грамадства ад Перабудовы і да сучаснасці.
У аснове фотапраекту Revision 30 – архіўныя фотаздымкі. Сам аўтар Дзмітрый Брушко тлумачыць, што ён не здымаўся як параўнальная характарыстыка эпох:
«Гэта, хутчэй, пошук ва ўжо знятым матэрыяле сюжэтаў, герояў і адсылак блізкіх па духу адзін аднаму. Гэта пошук цыклаў у коле гісторыі і спроба адказаць на пытанне: як мы змяніліся і што нас чакае ў новым дарослым будучыні».
Фатографа Сяргея Брушко не стала больш за 20 гадоў таму, аднак яго сын Дзмітрый змог аднавіць і паказаць архівы яго фотаздымкаў у новым праекце.
«Пасля трагічнай смерці Сяргея Брушко ад сіндрому Рэйна ў спадчыну мне дастаўся толькі яго фотаархіў. Калі я раблю рэвізію фотаздымкаў, то адчуваю прысутнасць таты ў сваім жыцці, а калі ўважліва іх разглядаю – усведамляю ўнікальны падыход да працы і важнасць задакументаваць ім моманту гісторыі», – гаворыць Дзмітрый Брушко.
АД belsat.eu