Ініцыятыўную групу Уладзіміра Някляева вінавацяць у парушэнні заканадаўства


https://youtu.be/s4DvB4SVT2A
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў атрымаў урадавую тэлеграму.

У ёй напісана, што ягоная ініцыятыўная група абвінавачваецца ў парушэнні выбарчага заканадаўства. Справа будзе разглядацца ў Цэнтрвыбаркаме 14 кастрычніка.

Учора ў Менску вайскоўцы ў адстаўцы і запасе ўдзельнічалі у зборы подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева, лідара кампаніі “Гавары праўду!”, кандыдатам на прэзідэнта. Актывіст кампаніі, афіцэр у запасе Сяргей Вазняк заявіў, што такім чынам яны хацелі разбурыць міф пра тое, што вайскоўцы падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку. На гэты пікет і прынеслі тэлеграму.

Тым часам суд пазбавіў кампанію “Гавары праўду” магчымасці працаваць легальна. Ён прыняў рашэнне ліквідаваць даследча-асветную ўстанову “Рух “Наперад”, якая яе праводзіла і мела дзяржаўную рэгістрацыю. Працаўнікі ўстановы збіраюцца абскардзіць гэтае рашэнне.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары