Чарговы палітычны прысуд: жыхара Жлобіна пакаралі за пратэсты 2020 году


ПЦ «Вясна» паведамляе, што ў судзе Жлобінскага раёну 11 лістапада вынесены чарговы прысуд удзельніку масавай акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе вечарам 9 жніўня 2020 года. Паводле «народнага» арт. 342 КК («арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» быў асуджаны Ілля Сілкоў.

Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Паводле праваабаронцаў, Ілля Сілкоў мае вышэйшую адукацыю, ён удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе «Бітва розумаў» сярод навучэнцаў прававых класаў.

Яго трымалі пад вартай з 13 верасня 2023 году. Сілкова абвінавацілі ў тым, што ён 9 жніўня 2020 году «разам з натоўпам людзей выходзіў на праезную частку аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту», разам з іншымі пляскаў у далоні, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі і адкрыта адмаўляўся ад выканання патрабаванняў прадстаўнікоў улады.

Суд прызначыў Сілкову пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады. Мера стрымання была зменена з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Hавiны
У Жлобіне чальца стачкаму БМЗ пакаралі 2,5 гадамі калоніі
2023.10.31 11:54

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў