У Магілёўскай вобласці маршрутка з пасажырамі вылецела ў кювет і перакулілася


У Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці днём 26 кастрычніка адбылося ДТЗ з маршруткай, якая перавозіла пасажыраў, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкаму. Пацярпеў адзін чалавек.

У Магілёўскай вобласці маршрутка з пасажырамі вылецела ў кювет і перакулілася. Скрыншот з відэа: uvdmogilev / Telegram

Паводле інфармацыі ведамства, на 32-м кіламетры дарогі Сялец – Масток – Дрыбін – Горкі 39-гадовы кіроўца мікрааўтобуса страціў кантроль над кіраваннем і з’ехаў у кювет. Маршрутка перакулілася.

У выніку аварыі пацярпеў адзін чалавек: 20-гадовую пасажырку шпіталізавалі з траўмамі.

26 кастрычніка ў рэгіёне на паўночным усходзе Беларусі выпаў снег. Магчыма, такое надвор’е стала прычынаю страты кантролю за аўтамабілем.

У Магілёўскай вобласці маршрутка з пасажырамі вылецела ў кювет і перакулілася. Скрыншот з відэа: uvdmogilev / Telegram
У Магілёўскай вобласці маршрутка з пасажырамі вылецела ў кювет і перакулілася. Скрыншот з відэа: uvdmogilev / Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў