Былы агент ФСБ: забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета арганізавалі расейскія спецслужбы


У інтэрв’ю заснавальніку праекту Gulagu.net Уладзіміру Асечкіну экс-агент ФСБ Расеі Аляксандр Лісянкоў, які пакінуў тэрыторыю РФ і звярнуўся па прытулак у Еўропе, заявіў, што забойства ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета – адна з аперацыяў расейскіх спецслужбаў.

Лісянкоў заявіў, што ўкраінскім уладам і ўкраінскім спецслужбам Шарамет не перашкаджаў ніяк, і што ва Украіне ў Паўла не было ворагаў нават на бытавым узроўні. Аднак для Масквы і ФСБ ён  быў асабістым ворагам, бо даваў праўдзівую інфармацыю і карыстаўся вялікім аўтарытэтам у абодвух краінах.

«Гэта быў інтэлектуал, які падаваў інфармацыю так, як яна ёсць. Ён мог уплываць на вялікія масы людзей, даносячы ім праўду», – сказаў Лісянкоў.

Аляксандр Лісянкоў таксама заявіў, што расейская ФСБ датычная да ўсіх тэрактаў на тэрыторыі Украіны за апошнія восем гадоў.

Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве 20 ліпеня 2016 года, калі раніцаю ехаў на працу – спрацавала выбухоўка, якую заклалі ў аўтамабіль. Журналіст, якому на той момант было 45 гадоў, загінуў на месцы. Паліцыя ў Кіеве нібыта затрымала падазраваных, але суд дагэтуль не адбыўся.

Аб’ектыў
Сяргей Таміленка: Мы памятаем, і пытанне, хто забіў Паўла, да сёння на вуснах журналістаў
2022.07.20 23:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў