Беларускія кіберпартызаны павіншавалі з Днём волі залежныя СМІ і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце


Беларускія кіберпартызаны правялі спецыяльную акцыю да Дня Волі – узламалі сайты шэрагу дзяржаўных сайтаў. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «КиберПартизаны»

26 сакавіка стала вядома, што беларускія кіберпартызаны ўзламалі ўэб-сайт Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і выклалі туды відэа са святкавання Дня Волі.

«Нягледзячы на дрэннае надворʼе, прадстаўнікоў Кіберпартызанаў і Палка Каліноўскага сустрэлі ў Варшаве вельмі цёпла!», – гаворыцца ў паведамленні.

Непасрэдна ў Дзень Волі кіберпартызаны ўзламалі шэраг сайтаў дзяржаўных СМІ, сярод якіх газета «Наш край».

«Беларусы пазбаўлены магчымасці адзначыць Дзень Волі ўдома, а ўсе незалежныя СМІ выціснуты з краіны. Таму мы ўзламалі залежныя СМІ, каб з іх старонак прагучалі віншаванні са святам», – патлумачылі кіберпартызаны.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў