25 і 28 чэрвеня вуліцамі Менску будзе ездзіць вайсковая тэхніка


Рэпетыцыя параду ў Менску ў 2014-м.

У суботу і аўторак у Менску пройдуць рэпетыцыі парада. Транспарт пойдзе ў абʼезд.

Генеральныя рэпетыцыя параду войскаў Менскага гарнізона пройдуць 25 і 28 чэрвеня з 22-ой. Рух механізаванай калоны з ваеннага гарадка ўва Уруччы пачнецца ўжо а 18-ай, тэхніка пройдзе праспектам Незалежнасці, вуліцамі Сурганава, Куйбышава і часткова – Багдановіча, а таксама праспектам Машэрава.

Падчас рэпетыцыі тэхніка пройдзе праспектам Машэрава, вуліцамі Ціміразева, Сапёраў, праспектам Пераможцаў, вуліцамі Арлоўскай, Багдановіча, Сурганава, Куйбышава.

Вяртацца на базу сталай дыслакацыі вайскоўцы будуць праспектам Машэрава, вуліцамі Ціміразева, Сапёраў, праспектам Пераможцаў, вуліцамі Арлоўскай, Сурганава ды праспектам Незалежнасці.

У гэтыя дні на праспект Незалежнасці не выедуць аўтобусы прыгарадных маршрутаў Лагойскага кірунку: іх скіруюць у напрамку дыспетчарскай станцыі «Славінскага» па вуліцах Карбышава, Сядых, Кедышкі, Славінскага.

Транспартнікі просяць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак, а таксама дадаюць, што магчымыя і іншыя змены ў схемах руху грамадскага транспарту.

Вайсковы парад з нагоды Дня Незалежнасці пройдзе ў Менску 3 ліпеня.

ДД, belsat.eu; фота: interfax.by

Глядзі таксама
Каментары