Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія святкуюць Раство 25 снежня. «У такі вечар мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды. Калі ў нас ёсць мары, мы можам ісці да іх і ўвасабляць іх разам», – заўважыла Ціханоўская.

У Telegram-канале Святланы Ціханоўскай апублікавалі ейнае віншаванне на адрас беларусаў, якія адзначаюць Раство 25 снежня. Абраная прэзідэнтка заўважыла, што ў гэты святочны вечар «мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды».

«Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам – назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць святы толькі са сваёй сям’ёй – а не за кратамі. Мы верым, што беларусы нарэшце стануць гаспадарамі на сваёй зямлі – і што мы абаронім мір і незалежнасць і забудземся пра крызіс і небяспеку», – адзначыла Ціханоўская.

Яна выказала ўпэўненасць, што «калі ў нас ёсць мары, мы можам ісці да іх і ўвасабляць іх разам».

25 снежня Раство адзначае Рымска-каталіцкая царква і большасць пратэстанцкіх цэркваў.

Фота
Фота з ялінкаю і нешматлюдныя вуліцы. Менск рыхтуецца сустрэць Раство і Новы год
2022.12.24 07:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў