Вывучэнне спадчыны – гэта добра, але не навязвайце рэлігію


У беларускіх школах з наступнага года ўводзяцца два новыя факультатывы для 5-га і 9–10-га класаў: «Духоўная спадчына Беларусі (IX стагоддзе – 1569 год)» і «Святыні роднага краю» адпаведна. «Белсат» паразмаўляў з настаўніцай пра новыя факультатывы і пачуў ад яе цікавае меркаванне аб тым, ці варта, каб да дзяцей на такія заняткі прыходзілі святары.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: чытачы / Белсат

На думку Ганны Саламонавай, былой настаўніцы рускай мовы, спадчыну, безумоўна, трэба вучыць і ведаць, прычым пачынаць яе вывучэнне трэба з пачатковай школы.

Але ў той жа час, адзначае наша суразмоўніца, яна чытала аб тым, што на гэтыя заняткі збіраюцца запрашаць святароў, і вось да гэтага Ганна адносіцца скрайне негатыўна.

«Я ніколі не пагаджуся, каб, напрыклад, да майго дзіцяці прыходзіў для размовы святар», – падкрэсліла Ганна Саламонава.

На яе думку, дзеці самі павінны вызначыць пазней самастойна, ці будуць яны паслядоўнікамі нейкай веры ці ўвогуле атэістамі. Рэлігія, лічыць Ганна, не павінна быць навязаная.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў