Міністр Багданаў патлумачыў, чаму беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія


Беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія, бо ў Еўразвязе дэмпінгуюць. Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканалу СТВ.

Яблыкі на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

«Толькі пачатак сезону, гэта першыя ўраджаі», – растлумачыў Багданаў, чаму беларускія яблыкі каштуюць больш, чым яблыкі з Польшчы.

У Польшчы ж, паводле яго, «датацыі на сельскую гаспадарку» і «ў Еўразвязе, вядома, дэмпінг ёсць».

«Тут канкурэнцыя. І нашым вытворцам неабходна да гэтай цаны падцягвацца», – сказаў міністр.

У «Еўраопце» самыя танныя польскія яблыкі прадаюць па 2,54 рубля за кілаграм, беларускія – па 2,86 за кілаграм. У Польшчы ў сетцы крамаў «Бядронка» яблыкі можна набыць за 2,49 злотага, або 1,34 рубля. Без акцыяў сярэдні кошт яблыкаў складае 3,29 злотага, або 1,77 рубля за кілаграм.

Аналітыка
Намеснік міністра хацеў сказаць, што з эканомікай усё не так кепска. Статыстыка кажа пра іншае
2022.08.22 21:37

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў