«Белавія» запускае рэйсы ў аэрапорт, дзе летась спрабавалі ўчыніць пагром пасажыраў-габрэяў


Беларуская авіякампанія «Белавія» з 26 красавіка распачынае наўпроставыя рэйсы з Менску ў Махачкалу (Рэспубліка Дагестан, Расея). Некалькі месяцаў таму аэрапорт гэтага гораду стаў вядомы на ўвесь свет.

Пошук габрэяў у турбіне самалёта
Удзельнік пагрому аэрапорту падчас «шукання габрэяў» зазірае ў турбіну самалёта. Махачкала, Расея. 29 кастрычніка 2023 года.
Фота: Sota / Telegram

Рэйсы будуць выконвацца адзін раз на тыдзень у пятніцы. Кошт квіткоў у адзін бок – ад 118 еўраў. Палёты будуць ажыццяўляцца на паветраным судне «Embraer-195».

«Белавія» адзначае, што Дагестан прыцягвае турыстаў з усяго свету ўнікальнай прыродай, старажытнай архітэктурай, цудоўнай кухняй і «знакамітай ветлівасцю і гасціннасцю мясцовых жыхароў».

Агляд
Пагром аэрапорту ў Дагестане і антысеміцкія акцыі ў Расеі. Што трэба ведаць
2023.10.30 16:13

У шэрагу гарадоў Расеі ў кастрычніку 2023 года пачаліся акцыі за «высяленне» габрэяў або за забарону габрэям уезду ў мусульманскія рэспублікі. 29 кастрычніка натоўп захапіў і разграміў міжнародны аэрапорт у Махачкале.

Натоўп спачатку блакаваў выезды з аэрапорту і аглядаў машыны ў пошуках габрэяў і грамадзянаў Ізраілю, затым прарваўся ў будынак аэрапорту і выбег на ўзлётна-пасадачную паласу.

Гэтак, этнічнага ўзбека, «падазраванага ў габрэйстве», атачылі і хапалі рукамі за вопратку – і выглядала, што самасуд мог пачацца ў любы момант. Таксама агрэсіўны натоўп хацеў «агледзець» аўтобус з пасажырамі, але да бойкі не дайшло. Пасажыры прынамсі аднаго самалёта хаваліся на борце, пра штурм самалёта не паведамлялі.

Аб’ектыў
Габрэйскія пагромы адбыліся ў Махачкале
2023.10.30 20:41

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў