За АЭС будуць агітаваць значкамі ды нататнікамі


На Гарадзеншчыне аб’явілі тэндэр на рэкламныя вырабы з сімволікай АЭС – паведамляе Агенцтва фінансавых навінаў.

Тэндэр прадугледжвае продаж значкоў, бірулек, сувенірных вымпелаў, кашулек, бейсболак ды іншай рэкламнай прадукцыі на суму Br 34,5 млн. “Усё – з сімволікай АЭС”, – гаворыцца ва ўмовах тэндэру.

“Наяўнасць такой біжутэрыі на прылаўках крамаў, магчыма, мае пазбавіць жыхароў рэгіёну ад падсвядомага страху перад трыма літарамі: АЭС”, – гаворыцца ў паведамленні АФН.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары