МЗС Латвіі вылучыла 35 тысячаў еўраў на дакументаванне фактаў парушэння правоў чалавека ў Беларусі


У знак салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі і чальцамі іхных сем’яў МЗС Латвіі прыняло рашэнне аб вылучэнні 35 тысячаў еўраў у Еўрапейскі фонд за дэмакратыю. Гэтыя грошы будуць накіраваныя на Міжнародную платформу падсправаздачнасці для Беларусі (IAPB), якая займаецца зборам і захаваннем сведчанняў аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, а таксама аказвае падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсіяў.

Будынак МЗС Латвіі ў Рызе.
Фота: Wikimapia.org

 

Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Латвіі, апублікаванай 22 снежня на сайце ведамства.

У заяве адзначаецца, што рэпрэсіі рэжыму супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі працягваюцца, і на сённяшні дзень у турмах знаходзяцца каля 1500 палітычных зняволеных.

У студзені 2021 года была запушчана міжнародная платформа няўрадавых арганізацыяў, якая займаецца зборам, кансалідацыяй і захаваннем у адпаведнасці са стандартамі ААН інфармацыі і доказаў аб сістэматычных парушэннях правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі. Узначальвае платформу дацкая няўрадавая арганізацыя «Dignity» (Дацкі інстытут супраць катаванняў), якая цесна супрацоўнічае з беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

Стварэнне Міжнароднай платформы падсправаздачнасці для Беларусі падтрымалі такія краіны, як Аўстрыя, Бельгія, Канада, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Ісландыя, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Румынія, Славакія, Швейцарыя, Вялікая Брытанія і Злучаныя Штаты Амерыкі, а таксама Еўрапейскі саюз.

Аб’ектыў
Лукашэнка набліжаецца да суду
2021.10.08 22:28

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў