Палітвязень Уладзіслаў Усцін збег з «хіміі» і пакінуў Беларусь


Уладзіслаў Усцін.
Фота: «Вясна»

22-гадовы мянчук Уладзіслаў Усцін быў асуджаны на 3 гады «хіміі» за нібыта гвалт у дачыненні да міліцыянта, паведамляе «Вясна».

Яго схапілі падчас стыхійнай акцыі 14 ліпеня 2020 года ў Менску, збілі ў аўтазаку і адправілі за краты, аднак раніцай наступнага дня спадара вызвалілі без пратаколу. А 16 ліпеня затрымалі зноў і асудзілі за тое, што ён штурхнуў супрацоўніка АМАПу.

Пракурор Арцём Цвяткоў прасіў пакараць 21-гадовага Уладзіслава Усціна абмежаваннем волі на тры гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня 25 лістапада прызначыла менавіта такое пакаранне хлопцу.

21 сакавіка 2021 года Уладзіслаў быў накіраваны ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 у Пружанскім раёне.

Па інфармацыі праваабаронцаў, зараз Усцін знаходзіцца за межамі Беларусі.

Hавiны
Што вядома пра фігурантаў «справы 14 ліпеня» і ці прызнаюць іх палітвязнямі?
2020.07.25 12:23

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў